26 студзеня а палове 19-й у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта "Кропка Адліку" адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма "Ад расслаблення да руху".
Асноўная тэма абмеркавання – самааздараўленне.
У праграме:
- танцавальна-рухальная тэхніка – шлях да разняволеных і спантанных рухаў;
- практыка кантактнай імправізацыі – даследаванне цела і свядомасці;
- асаблівасці кантактнай імправізацыі, яе магчымасці для развіцця і ўмацавання свайго цела.
У гасцях – спецыялісты па танцавальна-рухальнай тэрапіі Вольга Дворнікава і Ірыніка Басалаева.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма пройдзе ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана "Мегаполіс".
Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.