5 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў святочны канцэрт “Ад душы – для вас!”.
З цёплымі віншаваннямі выступіў намеснік генеральнага дырэктара Станіслаў Каспяровіч. Мілых дам сваімі выступленнямі парадавалі малады і таленавіты вакаліст Мікіта Залеўскі, калектыў бальнага танца “Time to dance”. Незабыўныя эмоцыі выклікала чароўнае шоу мыльных бурбалак у выкананні Якава Клімчука.
Натхненне і зарад вясновага настрою падарылі творчыя нумары супрацоўнікаў бібліятэкі, сярод іх Васіль Прус, Дзяніс Арабей, Яўген Жук, Валерый Красноў, Віталь Грабун і інш.
Дарагія калегі! 8 Сакавіка – свята вясны, пяшчоты, жаночай чароўнасці і любві. Хай першыя праменьчыкі сонца, водар кветак і спевы птушак дораць вам натхненне, даюць новыя сілы для выканання самых запаветных мар і жаданняў!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.