ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
8 цытат Марка Твэна, якія ён… ніколі не казаў
У мастацкім музеі пройдзе літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Купалу і Пушкіну

Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”

Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”
Іншыя навіны

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

У гонар 135-гадовага юбілею з дня нараджэння беларускага пісьменніка і мовазнаўца Змітрака Бядулі (1886–1941) хочацца не проста ўзгадаць жыццёвы шлях і лёс таленавітага чалавека, а ўшанаваць яго памяць праз творчую працу і пераасэнсаванне яго асобы і твораў. З гэтай мэтай Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

Гэта ўжо другі прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” конкурс у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”. Першай ініцыятывай стаў рэспубліканскі анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, на які даслалі творчыя працы ўдзельнікі з самых розных куткоў Беларусі.

Далучыцца да конкурсу “Беларускі салавей” могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Удзельнікам неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На каляды к сыну”.

Да арганізацыі конкурсу далучыліся інфармацыйныя партнёры: РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”, газеты “Літаратура і мастацтва” і “Настаўніцкая газета”, часопіс “Бярозка”, а таксама іншыя ўстановы.

Больш падрабязна пра літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, а таксама пра падарункі, якія чакаюць пераможцаў, можна даведацца на старонцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і непасрэдна тут.

Спампаваць палажэнне аб конкурсе.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69, 293 27 43.

Сачыце за навінамі конкурсу і далучайцеся да нашай ініцыятывы!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Кас 2021

Выйшла з друку “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, якая ўстанаўлівае адзіныя правілы ўліку i захаванасці дакументаў, што складаюць фонды і калекцыі бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя ў Маскве “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці” (+відэа)

22 Кас 2021

19–21 кастрычніка ва Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэцы замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно прайшла 5-я штогадовая Міждысцыплінарная навукова-практычная канферэнцыя “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка як феномен культуры: завяршыўся першы дзень працы VIII Міжнароднага кангрэса

21 Кас 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі абмеркавалі актуальныя пытанні бібліятэчнай сферы ў кантэксце новых выклікаў часу і новых магчымасцей і рашэнняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

21 Кас 2021

21 кастрычніка ў рамках VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кас 2021

У сённяшнім успрыманні творчай спадчыны Язэпа Драздовіча (1888–1954) на першым плане стаіць выяўленчае мастацтва, узоры якога прадстаўлены ў беларускіх музеях, сабраны пад вокладкамі альбомаў. Літаратурная практыка ў значна меншай ступені рэпрэзентавана і асэнсавана, хоць менавіта яна можа паслужыць ключом да расшыфроўкі кодаў незвычайных, касмічных тэм і сюжэтаў аўтара «Нябесных бегаў» (1931).

Навіны бібліятэк

Бібліятэка – як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс

21 Кас 2021

21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачаў працу VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Тэма гэтага года: “Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Апублікавана праграма кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”

20 Кас 2021

Апублікавана праграма VІІІ Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які пройдзе 21–22 кастрычніка 2021 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 Кас 2021

Калі мы захапляемся творчасцю паэтаў, мастакоў, музыкантаў, зазвычай не думаем пра тое, што за кожнай з выбітных асоб стаіць жанчына, каму адрасаваныя неўміручыя творы, хто натхніў на ўвасабленне яркіх неардынарных вобразаў альбо забяспечыў умовы, каб пісьменнік мог паглыбіцца ў свет слоў, мастак – у палітру адценняў, а кампазітар – у плынь гукаў, і ні пра што больш не клапаціцца.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам