ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе!

Абмеркаванне перспектыў развіцця нацыянальнай бібліяграфіі

Абмеркаванне перспектыў развіцця нацыянальнай бібліяграфіі
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 26 сакавіка прайшло пашыранае пасяджэнне камітэтаў па каталагізацыі, ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і рабочай групы Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.


У рабоце пасяджэння ўдзельнічалі больш за 40 прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных бібліятэк, бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў і Нацыянальнай кніжнай палаты.

Мерапрыемства было прысвечана абмеркаванню праекта Праграмы развіцця нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на 2011–2015 гг. і на перспектыву.

Прапанаваны праект быў станоўча ацэнены, выказаны заўвагі і прапановы па дапрацоўцы праграмы. Вызначаны асноўныя кірункі дзейнасці бібліятэк у стварэнні зводнага электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам