ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы
Фінальны тур спаборніцтваў па пошуку ў Інтэрнэце на кубак Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

Аб якасці Міжнароднай школы якасці

Іншыя навіны

Кіраўніцтва Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі выказала падзяку калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за ветлівы прыём на беларускай зямлі ўдзельнікаў Міжнароднай школы "Менеджмент якасці ў бібліятэчнай дзейнасці", што адбылася 8-10 кастрычніка.


8 кастрычніка ў рамках Школы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Рэспубліканскі семінар "Інфарматызацыя бібліятэк: новы этап развіцця", у рабоце якога прынялі ўдзел дырэктары абласных бібліятэк і спецыялісты кіравання культуры па бібліятэчных пытаннях. Гасцямі семінара стала дэлегацыя спецыялістаў-прадстаўнікоў з абласных бібліятэк Расіі і Украіны.
9 кастрычніка Міжнародная школа якасці працягнула сваю работу. Удзельнікі наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку г. Жодзіна і Цэнтральную раённую бібліятэку г. Барысава, дзе замежныя спецыялісты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з работай беларускіх бібліятэк, пагаварыць з калегамі.
Расійскіх і ўкраінскіх гасцей зацікавілі пытанні навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк Беларусі, што асвятліла ў сваім дакладзе "Научно-методическое обеспечение деятельности публичных библиотек Республики Беларусь" Кірухіна Людміла Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Аб ключавой ролі абласной бібліятэкі ў рэгіянальнай бібліятэчнай інфармацыйнай сістэме распавяла Чуева Наталля Станіславаўна, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.
Чарнова Тамара Паўлаўна, дырэктар Жодзінскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы,  у дакладзе  "Трансформация библиотеки в современный информационный центр: использование новых технологий" на прыкладзе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна прадэманстравала, як пасродкам выкарыстання новых тэхналогій бібліятэка паступова пераўтвараецца ў сучасны інфармацыйны цэнтр.
Даклад  "Роль Центральной библиотеки г. Борисова в формировании информационного пространства региона"  Слесарэнка Галіны Міхайлаўны, дырэктара Барысаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, пазнаёміў удзельнікаў Школы з асаблівасцямі работы Цэнтральнай раённай бібліятэкі г. Барысава, паказаў яе вядучую ролю ў фармаванні інфармацыйнай прасторы рэгіёна.
10 кастрычніка замежныя госці пазнаёміліся з работай Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна; Цэнтральнай бібліятэкі імя Я.Купалы г. Мінска; Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага г. Мінска.
Зносіны ў рамках Міжнароднай школы якасці дазволілі замежным гасцям не толькі паслухаць беларускіх калег, але і расказаць аб развіцці бібліятэчнай галіны ў сваіх рэгіёнах, што зрабіла мерапрыемства карысным як для замежных, так і для беларускіх удзельнікаў.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам