ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кніжныя прафесары” вывучалі структуру кодэкса
Праект “У госці да кніг” у Магілёве

Аб ролі ініцыятывы адкрытага доступу

Аб ролі ініцыятывы адкрытага доступу
Іншыя навіны

25 лістапада ў бібліятэцы прайшоў семінар “Роля ініцыятывы адкрытага доступу ў інфармацыйным забеспячэнні міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва”.


З дакладам “Магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза ў рамках праграм ЕС на перыяд да 2020 года: ІКТ у фокусе” выступіла Таццяна Ляднова, загадчык аддзела міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Беларускага інстытута сістэмнага аналізу, кіраўнік Нацыянальнага кантактнага пункта ў сферы ІКТ (ICT NCP H2020).

Вялікую цікавасць выклікаў даклад “Адкрыты доступ і адкрытая навука ў Сёмай рамачнай праграме і ў Рамачнай праграме Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020»”, прадстаўлены Ірынай Кучмай, кіраўніком праграм па адкрытым доступе міжнароднага кансорцыума EIFL (Electronic information for libraries).

Даклад супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслава Брычкоўскага, нацыянальнага каардынатара EIFL у Рэспубліцы Беларусь, быў прысвечаны выкарыстанню метадаў і інструментаў навукаметрычнага аналізу для павышэння эфектыўнасці навуковых даследаванняў і міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У рабоце семінара прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі ВНУ і бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Падчас дыскусій былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з лічбавай трансфармацыяй навуковых камунікацый, выкарыстаннем рэсурсаў адкрытага доступу ў інавацыйнай дзейнасці, інтэграцыяй навукова-адукацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь у еўрапейскую інфармацыйную прастору.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам