ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Помнікі нацыянальнага прыгожага пісьменства ў даследаваннях Івана Саверчанкі
Чытанне ў трэндзе

Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі

Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі
Іншыя навіны

Кальцавыя калідоры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не толькі прастора для перамяшчэння па будынку, але яшчэ і пляцоўка для выстаў. Важныя даты, цікавыя падзеі – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў пазнавальных кніжных экспазіцыях. У праграме “Мінск і мінчане” тэлеканала СТБ распавялі пра самыя актуальныя ў верасні.

Экскурсію па выставах “Мінская мазаіка” і “Храмы часу, памяці, думкі...” правяла галоўны бібліятэкар аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Святлана Зайко. А нашы пастаянныя наведвальнікі распавялі, чаму прыходзяць у “алмаз ведаў” і як важна чытаць не толькі электронныя, але і сапраўдныя папяровыя кнігі.

Больш падрабязна – у відэасюжэце тэлеканала СТВ:

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам