ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячае свята ведаў
Падарунак да юбілею: завершаны праект па факсімільным перавыданні спадчыны Скарыны

Аб электронным афіцыйным апублікаванні нарматыўных прававых актаў

Аб электронным афіцыйным апублікаванні нарматыўных прававых актаў
Іншыя навіны

25 жніўня ў НЦПІ адбыўся міжнародны навукова-практычны круглы стол “Электроннае афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь: гісторыя і перспектывы”.


Мерапрыемства было прымеркавана да пяцігоддзя электроннага афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. У круглым стале прынялі ўдзел вучоныя і практыкі з нашай краіны, а таксама Расійскай Федэрацыі, Малдовы, Казахстана.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся Каваленка Яўген Іосіфавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а з відэазваротам – Вяршынін Аляксандр Паўлавіч, генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына, які падкрэсліў значнасць інстытута афіцыйнага апублікавання прававых актаў і правядзення падобнага мерапрыемства.

Сістэма афіцыйнага апублікавання прававых актаў у гісторыка-прававым аспекце была прадстаўлена ў дакладзе Шаршуна Віктара Аляксандравіча, намесніка дырэктара НЦПІ.

Аб забеспячэнні якасці нарматворчасці на муніцыпальным узроўні расказала Рагавая Анастасія Уладзіміраўна, начальнік навукова-даследчага аддзела ФБУ НЦПІ пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.

Працэдуру афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў у Дзяржаўным рэгістры прававых актаў Рэспублікі Малдова асвятліў Брагі Канстанцін, дырэктар Цэнтра прававой інфармацыі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Малдова.

Аб навэлах у прававым рэгуляванні нарматворчай дзейнасці ў кантэксце праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нарматыўных прававых актах” расказала Чубкавец Святлана Мікалаеўна, начальнік аддзела сістэматызацыі заканадаўства ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Напрамкі павышэння культуры апублікавання і ўвядзення ў дзеянне нарматыўных прававых актаў былі разгледжаны ў дакладзе Васілевіча Рыгора Аляксеевіча, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аб інфармацыйным мадэляванні прававой сістэмы ў суб'ектным і інструментальным падыходах распавядаў загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ Калінін Сяргей Артуравіч.

Парфенчык Антон Анатольевіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў дзяржаўнага кіравання НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, праінфармаваў удзельнікаў аб пашырэнні магчымасцей дактрынальнага тлумачэння права пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій.

З дакладамі таксама выступілі прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці, супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў пасяджэнні прыняла ўдзел Чабаткова Наталля Аляксандраўна, загадчыца сектара аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, якая паведаміла аб доступе да крыніц афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў у Нацыянальнай бібліятэцы.

Таксама падчас круглага стала былі абмеркаваны тэарэтычныя і практычныя пытанні станаўлення і развіцця інстытута афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў з улікам замежнага вопыту, практыкі ажыццяўлення адпаведнай дзейнасці і перспектывы развіцця працэсу электроннага афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў, іншыя пытанні развіцця прававой інфарматызацыі і ўдасканалення нарматворчага працэсу.

Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства будзе размешчана ў навукова-практычным часопісе “Право.by”. Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў па пытаннях развіцця прававой інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які плануецца да выдання ў 2017 годзе.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам