ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Дзень ведаў хтосьці – ў школу, а хтосьці – у бібліятэку!
Мастак, што малюе словы

А ты трымаў у руках факсіміле? Прыходзь і чытай!

А ты трымаў у руках факсіміле? Прыходзь і чытай!
Іншыя навіны

Жадаеце даведацца ва ўсіх падрабязнасцях, хто такі Францыск Скарына і чым ён займаўся? Далучайцеся да інтэрактыўнай акцыі “Чытаем Скарыну разам”!


Акцыя стартуе 5 верасня а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (атрыум 2-га паверха) і будзе доўжыцца два дні – да 21-й гадзіны 6 верасня. Падчас урачыстага адкрыцця дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая прачытаюць урыўкі з кніг Скарыны і прывітаюць першых удзельнікаў акцыі.

А далей − праграма вольная! На працягу двух дзён будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны наведвальнік, незалежна ад узросту, зможа цікава і пазнавальна правесці час.

Самых маленькіх запрашаем у “Дзіцячы куток” на займальны тэматычны ўрок “Францыск Скарына – наш слаўны першадрукар” і на майстар-клас па арыгамі “Падарунак Скарыны”. Дзяцей таксама чакаюць вясёлыя актыўнасці ад вядомага ўсёй сталіцы праекта “ЗаЧтение”. І канешне, не абыдзецца без мультфільмаў пра Яе Вялікасць Кнігу. Замацаваць пачутае і ўбачанае юныя гісторыкі змогуць на выстаўцы дзіцячых кніг пра першадрукара.

У “Маладзёжным кутку” таксама будзе дзейнічаць выстаўка папулярнай мастацкай літаратуры пра Скарыну – кнігі больш сур’ёзныя, аднак такія ж цікавыя і пазнавальныя. Акрамя таго, тут можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара і паўдзельнічаць у майстар-класе па кнігадрукаванні.

На пляцоўцы “Навукоўцы пра Скарыну” адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Сушай, намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, скарыназнаўцам, які адкажа на пытанні і паведаміць шмат цікавага і новага з жыцця нашага знакамітага земляка. А тое, што будзе недаказана, шукайце на выстаўцы навуковай літаратуры і артыкулаў з часопісаў і газет пра Скарыну і чэрпайце з мастацкіх і дакументальных фільмаў пра славутага палачаніна ў “Кіназале”. А прыгажосць аўтарскіх пісаных шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага змогуць ацаніць тыя, хто наведае выстаўку “Літары і словы Скарыны”.

Каб цалкам адчуць смак дзеяння, не забудзьце завітаць на пляцоўку “Скарынаўскія скарбы «дыямента»”, дзе вы пабачыце знакамітае юбілейнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Увесь шматтомнік − не ў шафе і не пад шклом стэлажа, а адкрыты для знаёмства і чытання. Прыходзьце, гартайце, чытайце! Далучайцеся да акцыі ўсёй сям’ёй і будзьце не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі важных падзей!

ПАДРАБЯЗНУЮ ПРАГРАМУ АКЦЫІ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ
Уваход вольны!
P.S. Той рэдкі выпадак, калі і чытацкі білет не патрабуецца.
Да сустрэчы!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам