ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі
Дастаеўскія: карані роду

Аўтографы Максіма Багдановіча

Аўтографы Максіма Багдановіча
Іншыя навіны

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча выдадзены ўнікальны каталог, які аб’ядноўвае ўсе вядомыя на сённяшні дзень аўтографы паэта.

Каталог падрыхтаваў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. У праекце прымалі ўдзел музеі, архівы, бібліятэкі чатырох краін – Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны.

Каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча” ўключае дзесяць раздзелаў і змяшчае аўтографы на фотаздымках, зборнікі вершаў-перакладаў, вершы, пераклады вершаў, артыкулы, лісты, дароўныя запісы, уласнаручныя запісы, дакументы Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, дакументы Мінскай губернскай харчовай камісіі, факсімільныя выявы страчаных аўтографаў.

У раздзеле “Дароўныя надпісы” адлюстраваны аўтограф, што захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аўтограф змешчаны на тытульнай старонцы зборніка “Вянок” (1913).

Vianok-M-B.jpg

Максім Багдановіч падпісаў кнігу ў Яраслаўлі ў 1914 годзе свайму сябру Мікалаю Какуеву. У гімназічны перыяд жыцця паэт правёў шмат часу ў доме сям'і Какуевых і сябраваў з братамі Рафаілам і Мікалаем, а таксама сёстрамі Ганнай і Варварай. Менавіта да Ганны Какуевай паэт спазнаў моцнае пачуццё кахання. Ёй прысвечаны паэтычны цыкл “Мадонны”, шмат вершаў розных гадоў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што менавіта высокія пачуцці да гэтай дзяўчыны натхнілі паэта на напісанне цудоўнага “Раманса” (“Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”).

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі надзвычай важная кожная гісторыя фарміравання фонду. Пра гісторыю паступлення “Вянка” вядома з ўспамінаў Ніны Ватацы, што адлюстравана ў каталозе:

“У 1971 годзе Міністэрства культуры БССР атрымала ліст з Ленінграда ад Мікалая Іванавіча Лілеева, які паведамляў, што ён мае экзэмпляр кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» з аўтографам паэта і прапануе аддаць яго на радзіму Максіма Багдановіча”.

Мікалай Лілееў – гэта сын Ганны Какуевай.

Каталог будзе вельмі запатрабаваны не толькі даследчыкамі. Шматлікім школьнікам і студэнтам будзе карысна пачытаць рукапісныя тэксты класіка беларускай літаратуры. Ды і аматарам паэзіі будзе цікава ўбачыць акуратны каліграфічны почырк любімага паэта.

Наклад каталога зусім невялікі, таму папяровы варыянт адразу становіцца бібліяграфічным рарытэтам. Электронная версія выдання дасяжная ўсім зацікаўленым па спасылцы: http://bellitmuseum.by/wp-content/uploads/2021/02/autografy-maksima-bagdanovicha.pdf.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама: Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам