ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мангольская нацыянальная бібліятэка прыняла ў дар кніжную спадчыну Францыска Скарыны
Святлана Алексіевіч: «Я – шчаслівы чалавек»

А ў нас – выпускнікі!

А ў нас – выпускнікі!
Іншыя навіны

30 мая ў бібліятэцы прайшла экскурсія для выпускнікоў 11-х класаў Пліскай сярэдняй школы імя У.А. Мікуліча.

Школьны апошні званок бывае адзін раз у жыцці. І вельмі прыемна, калі гэтым святам хочуць падзяліцца з табой!

На экскурсіі моладзь змагла даведацца, якія магчымасці бібліятэка прадастаўляе сваім чытачам у якасці інфармацыйнага цэнтра, як працуе сістэма заказу і выдачы літаратуры, пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем будынка.

На выстаўцы “Буквары народаў свету” выпускнікі ўспомнілі свае першыя школьныя гады і паспрабавалі знайсці сярод паўтары тысячы буквароў сваю самую першую кнігу.

Напрыканцы экскурсіі моладзь паднялася на аглядную пляцоўку.

Жадаем юнакам і дзяўчатам поспехаў на жыццёвым шляху! Спадзяёмся, што атрыманыя на экскурсіі звесткі спатрэбяцца, калі яны вернуцца да нас ужо як чытачы і студэнты, а фатаграфіі ў інтэр'ерах Нацыянальнай бібліятэкі зоймуць ганаровае месца ў іх школьных альбомах.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам