ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

29 Сак 2019

4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. На працягу двух дзён адбудуцца пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выстаўкі “Захавальнікі рарытэтаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тайна загадкавай фігуры, што з’явілася некалькі дзён таму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, нарэшце раскрыта

29 Сак 2019

Некалькі дзён таму наведвальнікі бібліятэкі заўважылі цікавы аб’ект у атрыуме другога паверха. Здагадкі, што хаваецца пад сіняй тканінай, былі самыя розныя. І вось сёння, 29 сакавіка, дзеці, што прыйшлі да нас на экскурсію, даведаліся, што там таіўся сімвал II Еўрапейскіх гульняў – лісяня Лесік.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя новага праекта “Гістарычныя сімвалы Берасця”

29 Сак 2019

28 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага праекта “Гістарычныя сімвалы Берасця”, у якой  прыняў удзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў

29 Сак 2019

27 сакавіка супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў у рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадалі больш за 900 экзэмпляраў выданняў бібліятэкам Мінскага каледжа прадпрымальніцтва і Мінскага гандлёвага каледжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт у бібліятэкі Магілёўскай вобласці

28 Сак 2019

27 сакавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі Вішоўскую і Княжыцкую сельскія бібліятэкі Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар да Дня праваслаўнай кнігі

28 Сак 2019

21 сакавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся семінар “Вечнай сустрэчы нязгаснае святло: гэта кніга!”. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канцэрт-лекцыя “Новая фальклорная хваля: беларуская народная песня ў апрацоўцы сучасных кампазітараў”

28 Сак 2019

27 сакавіка прайшоў канцэрт-лекцыя “Новая фальклорная хваля: беларуская народная песня ў апрацоўцы сучасных кампазітараў”, арганізаваны ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У РЗЭК з'явілася магчымасць пошуку ў сістэмах дыскаверы

27 Сак 2019

У Рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі з'явілася магчымасць пошуку ў сістэмах дыскаверы найбуйнейшых сусветных выдавецтваў і агрэгатараў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”

27 Сак 2019

27 сакавіка ў рамках Года малой радзімы Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна правялі сумесны семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

27 Сак 2019

У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сучаснага кнігазнаўства, у тым ліку філолага-славіста, прафесара Арнольда Макміліна (McMillin Arnold) з Вялікабрытаніі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Мы будзем жыць, жыццё – за нас...”

25 Сак 2019

Творцы, чые лёсы абарваліся вельмі рана, павінны застацца ў нашай свядомасці. Але для гэтага патрэбна прапанаваць грамадскасці інфармацыю пра іх. Распачалі такую справу яшчэ ў 1990-я гады даследчыкі Ірына Багдановіч і Леанід Маракоў. Мэта маштабнага праекта віртуальнай выстаўкі “На хвалі часу, у плыні жыцця”, што днямі прэзентавалі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, падобная: папулярызаваць і ўвесці ў шырокі ўжытак паўнатэкставыя дакументы, якія датычацца жыцця і творчасці літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка”

25 Сак 2019

23 сакавіка ў бібліятэцыі для вучняў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка” (г. Брэст)  прайшла экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Марка Шагала.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты Інстытута журналістыкі на экскурсіі ў бібліятэцы

22 Сак 2019

21 сакавіка студэнты з Кітая і В`етнама, якія навучаюцца ў магістратуры Інстытута журналістыкі БДУ, пазнаёміліся з жыццём вядомых беларусаў падчас вандроўкі па бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”

21 Сак 2019

20 сакавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі сельскую бібліятэку пасёлка Высокае Аршанскага раёна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Жні 2019

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

111