ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Удадыка Філарэт наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі

31 Сак 2008

29 сакавіка 2008 года адбыўся візіт Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Падчас візіту Уладыка наведаў Музей кнігі, азнаёміўся з выстаўкай “Асветнік з роду Астрожскіх”, электронным выданнем «Слуцкое Евангелие – белорусская рукопись ХVI века».

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Сак 2008

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Далгаполаву Алену Ерамееўну, намесніка дырэктара па інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванни, з прысваеннем ёй навуковай ступені кандыдата педагагічных навук.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Творчая майстэрня «Калыханка, ці Люлечкі»

18 Сак 2008

20 сакавіка 2008 года а 16-ай гадзіне ў зале нотных і аўдыёдакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 305е) адбылася творчая майстэрня «Калыханка, або Люлечкі», арганізаваная ў рамках праекта «Кропка адліку».

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Абаянне раманса

11 Сак 2008

11 сакавіка 2008 г. а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца творчая гасцёўня “Абаянне раманса”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка адліку” (аўтар праекта Ганна Лель).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мілыя жанчыны!

6 Сак 2008

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе Вас з цудоўным святам - 8 Сакавіка! Вясны і запалу ў душы, цеплыні і радасці на сэрцы! Натхнення і творчасці, кветак і ўсмешак! Будзьце заўсёды прыгожыя, шчаслівыя, каханыя!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзеля Вас, Каралева мая...

5 Сак 2008

6 сакавіка 2008 года ў 17.00 гадзін у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца літаратурна-музычны вечар «Дзеля Вас, Каралева мая...» з удзелам паэта Андрэя Скарынкіна і спевака Рыгора Палешчука.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Жні 2019

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

111