ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі
Вайна і жанчына – словы несумяшчальныя, але жыццё дыктуе нам свае правы...

Вiншуем з Днём нараджэння!

Вiншуем з Днём нараджэння!
Іншыя навіны

Сёння адзначае свой 99-ы дзень нараджэння Раіса Пятроўна Сімакова – ветэран працы, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант медыцынскай службы, блакадніца Ленінграда.

Сорак гадоў Раіса Пятроўна прапрацавала ў філіяле Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, мае больш за сорак грамат за добрасумленную працу, сярод якіх – Грамата Вярхоўнага Савета БССР, граматы Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры.

Паважаная Раіса Пятроўна!

Ваша пазітыўнае стаўленне да жыцця, цвёрдасць і сіла духу, цярплівасць і мэтанакіраванасць выклікаюць заслужаную павагу і з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто ведае Вас і тых, хто працаваў з Вамі.

Несумненнай каштоўнасцю не толькі для сённяшняга, але і для будучых пакаленняў бібліятэкараў з’яўляецца Ваш уклад у развіццё бібліятэчнай справы краіны, фарміраванне нацыянальнай культуры беларускага народа. Гэта атрымала высокую ацэнку дзяржавы, пра што сведчыць мноства ўзнагарод, уручаных Вам.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шчыра віншуе Вас з Днём нараджэння і жадае моцнага здароўя, радасці, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і доўгіх гадоў жыцця. Шчасця, міру і дабра Вам!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бiблiятэказнаўства.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам