ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі Вячаслава Бандарэнкі
"Мару перакласці «Каласы пад сярпом тваім»"

95 гадоў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса г. Магілёва

95 гадоў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса г. Магілёва
Іншыя навіны

Адным з юбілейных мерапрыемстваў стала навукова-практычная канферэнцыя, якая адбылася 26 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава.


Мэта канферэнцыі – кансалідацыя дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі г. Магілёва па развіцці адзінай інтэлектуальнай і інфармацыйнай прасторы і садзейнічанні фарміраванню рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы.

Арганізатары – установа культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”, установа культуры “Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава”, установа адукацыі “Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навукі, культуры, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі.

На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі Караткевіч Іна Фёдараўна, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Краўчанка Галіна Іванаўна, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк (ЦСДПБ) г. Магілёва.

У рабоце канферэнцыі таксама прыняла ўдзел загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рынкевіч Вольга Аляксандраўна з дакладам “Роля публічнай бібліятэкі ў інфармацыйным і культурным кантэксце сучаснага грамадства”. Яна перадала калектыву Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса віншаванні з юбілеем, Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і прывітальны адрас ад калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дырэктар ЦСДПБ г. Магілёва Краўчанка Галіна Іванаўна атрымала Ганаровую грамату ад Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

У мерапрыемстве з дакладамі прынялі ўдзел вучоныя-даследчыкі, выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, а таксама спецыялісты Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна і ЦСДПБ г. Магілёва, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава. Пад час канферэнцый абмяркоўваліся пытанні захавання духоўнай спадчыны, сучасныя праблемы забеспячэння доступу грамадзян рэспублікі да інфармацыі і ведаў, рознабаковыя аспекты кансалідацыі і супрацоўніцтва ўстаноў культуры і адукацыі па далучэнні жыхароў рэгіёна да культурных традыцый і нацыянальных каштоўнасцей.

Удзельнікі канферэнцыі сталі першымі гледачамі відэафільма “На шляху к дасканаласці”, які адлюстроўвае працэс станаўлення і развіцця Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса. Пазнаць глыбей гісторыю і пазнаёміцца з работай бібліятэкі ў сучасных рэаліях спрыяла выстаўка-прэзентацыя “Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса: узрост, дастойны гісторыі”.

Па заканчэнні канферэнцыі для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па выставачных залах мастацкага музея імя П.В. Масленікава.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам