ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодняя прапанова ад агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мастак і Патрыёт

9 асноўных правіл па захоўванні кніг у хатніх умовах: парады спецыяліста

9 асноўных правіл па захоўванні кніг у хатніх умовах: парады спецыяліста
Іншыя навіны

Практычна ў кожным доме захоўваюцца кнігі, газеты, часопісы, альбомы і іншыя папяровыя дакументы. У некаторых гэта велізарныя хатнія бібліятэкі з мноствам фаліянтаў, у іншых – некалькі дарагіх сэрцу лістоў, паштовак або газетных выразак. Ці задаваліся вы пытаннем: “Як правільна захоўваць кнігі дома?”

1. Кнігі павінны стаяць або ляжаць на паліцах.

Гэта аптымальнае месца для захоўвання. Кніга павінна цалкам змяшчацца на паліцы і не выстаўляцца за яе межы. Адлегласць ад верху кнігі да паліцы павінна быць не менш за 2 см. Неабходна пазбягаць шчыльнага прылягання тамоў адзін да аднаго.

Ліставыя дакументы пажадана захоўваць у тэчках або скрынках, якія адпавядаюць іх памеру. Каштоўныя папяровыя дакументы (асабліва старыя, якія маюць пашкоджанні) мэтазгодна захоўваць у футаралах (папках) з адмысловага бескіслотнага кардона і/або спакаваць у бескіслотную паперу.

2. Захоўвайце кнігі на закрытых паліцах.

Для захавання кніг у хатніх умовах закрытыя паліцы лепш, чым адкрытыя. Гэта паменшыць запыленасць кніг, а значыць, і частату іх ачысткі ад пылу, і знізіць верагоднасць іх выпадковага пашкоджання.

3. Перыядычна праветрывайце закрытыя шафы для захоўвання кніг.

З дапамогай праветрывання можна лёгка пазбавіцца ад газападобных і дробнадысперсных прадуктаў, якія ўтвараюцца ў выніку натуральнага старэння папяровых матэрыялаў.

4. Ачышчайце кнігі ад пылу і насякомых.

Перыядычна праглядайце дакументы і звяртайце ўвагу на наяўнасць насякомых і ачагоў цвілі. Пры неабходнасці правядзіце ўборку. Адзін-два разы на год ачышчайце кнігі ад насякомых, пылу і іншых забруджванняў.

Сухую чыстку можна праводзіць з дапамогай бытавога пыласоса, шчоткі, пэндзля. Вільготную ачыстку вокладак і абрэзаў кніг неабходна праводзіць баваўняным рыззём (марляй, ватай), змочаным чыстай вадой і вельмі добра адціснутым ад лішкаў вільгаці. Пасля вільготнай уборкі кнігі павінны добра высахнуць, затым іх расстаўляюць на абсалютна сухіх паліцах. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць пры ачыстцы розныя хімічныя рэчывы. Пры паразе дакументаў цвілымі грыбамі неабходна звярнуцца да спецыяліста.

5. Падтрымлівайце правільны тэмпературна-вільготны рэжым.

Аптымальная тэмпература ў памяшканні, дзе захоўваюцца кнігі, павінна быць у дыяпазоне ад + 16 да + 20 градусаў. Пры такой тэмпературы кнігі адчуваюць сябе камфортна. Вільготнасць павінна быць ад 50 % да 60 %. Меншая вільготнасць прывядзе да перасыхання паперы і з’яўлення ломкасці, а вялікая – да з’яўлення цвілі ці грыбка. Неспрыяльныя для кніг і значныя ваганні тэмпературы і вільготнасці.

6. Пазбягайце пападання на кнігі прамых сонечных прамянёў.

Уздзеянне прамых сонечных прамянёў паскарае старэнне кніг: папера жоўкне і становіцца крохкай, вокладкі выцвітаюць, скура перасыхае і псуецца.

7. Недапушчальна захаванне кніг у сырых памяшканнях.

У падвалах, хлявах, на балконах і іншых сырых памяшканнях кнігі за кароткі час могуць быць цалкам знішчаны насякомымі, мышамі, цвілымі грыбамі. Непажадана захаванне папяровых дакументаў на кухні, так як папера інтэнсіўна ўсмоктвае пахі, а дробныя часціцы, якія ўтвараюцца пры гатаванні ежы, асядаюць на паверхнях кніг і паскараюць іх старэнне.

8. Надавайце пільную ўвагу захаванню газет.

Газеты вырабляюцца на паперы з высокім утрыманнем драўнянай масы. Такая папера не прызначана для працяглага захавання, хутка жоўкне і становіцца крохкай. Часта праз дэструктыўную аснову старая газета псуецца пры любым дотыку. Падоўжыць жыццёвы тэрмін газетам у хатніх умовах дапаможа захаванне ў папках, пераплеценых падшыўках, вельмі акуратная эксплуатацыя. Прафесійную кансервацыю дакумента можа ажыццявіць толькі спецыяліст.

9. Стварайце лічбавыя копіі дакументаў.

З цягам часу папяровыя дакументы няўхільна старэюць, і інфармацыя, якая змяшчаецца ў іх, можа быць незваротна страчана. Моцна аслабленая папера, выцвілае чарніла, дрэнна чытальны тэст – усё гэта прыкметы старэння папяровых дакументаў. Даступным сучасным рашэннем з’яўляецца алічбоўка. Пры гэтым галоўнае – не пашкодзіць сам арыгінал. Выкарыстанне прафесійнага абсталявання для алічбоўкі дакументаў памяншае рызыку іх пашкоджання. Нацыянальная бібліятэка Беларусі забяспечвае алічбоўку любых відаў папяровых дакументаў з выкарыстаннем прафесійнага сканавальнага абсталявання.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам