ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Права на дзяцінства
Дзесяты Агульны сход БАЕ

85 гадоў Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэцы

Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе Азербайджанскую Нацыянальную бібліятэку ім. М.Ф. Ахундава з юбілеем і жадае творчых поспехаў, дабрабыту і плёну ва ўсіх справах.


Азербайджанская Нацыянальная бібліятэка імя М.Ф. Ахундава - самая вялікая універсальная бібліятэка краіны. Яна стварае архіўны фонд друку Рэспублікі Азербайджан і займаецца зборам інфармацыі пра Азербайджан за мяжой, з’яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк краіны, вядучай установай, каардынацыйным і навукова-даследчым цэнтрам па бібліятэказнаўству, бібліяграфазнаўству і кнігазнаўству ў рэспубліцы.

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею пройдуць з 17 па 19 лістапада 2008 года ў г. Баку. У іх прыме ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам