ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыя для каталагізатараў
Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці

44-ты Міжнародны саміт па сацыяльным прадпрымальніцтве

44-ты Міжнародны саміт па сацыяльным прадпрымальніцтве
Іншыя навіны

25 студзеня ўпершыню ў Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся саміт па сацыяльным прадпрымальніцтве, у цэнтры якога была тэма “Праблемы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Еўропе” (“Social Entrepreneurship – European Challenge”).


Саміт быў арганізаваны ўстановай адукацыі “Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і прыватнай установай адукацыі “Fil. Dr. Jan-U. Sandal Institute” (г. Фінстад’ёрдэт, Каралеўства Нарвегія).

Мерапрыемства прыцягнула ўвагу прадстаўнікоў навукі, адукацыі і сацыяльнай сферы з Беларусі, Украіны і Нарвегіі.

Удзельнікі саміту азнаёміліся з тэорыяй і практыкай сацыяльнага прадпрымальніцтва ў еўрапейскіх краінах і СНД, абмеркавалі вопыт дзейнасці сацыяльных арганізацый, у тым ліку і бібліятэк, у Беларусі, разгледзелі магчымасці ўкаранення інавацыйных тэхналогій у навукова-адукацыйную і сацыяльную сферы.

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Брычкоўскі Вячаслаў Іванавіч выступіў з дакладам “Ініцыятыва адкрытага доступу як інавацыйная мадэль навуковых камунікацый”.

Правядзенне саміту будзе спрыяць умацаванню навуковага патэнцыялу і распаўсюджванню перадавога міжнароднага вопыту ў сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама павышэнню эфектыўнасці кіравання сацыяльнымі праектамі.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам