ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт прэзідэнта Туркменістана
Юбілейная гімназічная навукова-практычная канферэнцыя

3 гады праекту “Кропка Адліку”

3 гады праекту “Кропка Адліку”
Іншыя навіны

25 студзеня споўнілася 3 гады інфармацыйна-пазнавальнаму праекту Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Кропка Адліку”.


Асноўны сэнсавы аспект праекта – самаразвіццё Чалавека.

У рамках праекта праходзяць праграмы наступных тэматычных блокаў:

  • Стратэгіі шчасця, або Усё ў тваіх руках;
  • Самааздараўленне, або Як дапамагчы сабе быць здаровым;
  • Матрыца жыцця, або Што мы ведаем пра сябе.

Госці праграм маюць магчымасць пашырыць свае веды, наведваючы трэнінгі і семінары з удзелам прадстаўнікоў методык і тэхнік па раскрыцці рэсурсаў чалавека. Важным момантам у праекце “Кропка Адліку” з’яўляецца падвядзенне людзей да ўсведамлення адказнасці за свае жыццё і лёс.

Па выніках анкетавання, госці праграм адзначаюць наступныя станоўчыя моманты: цікавыя тэмы, магчымасць атрымаць карысную інфармацыю і практычныя навыкі, знаёмства з кампетэнтнымі людзьмі, уключэнне ў працэс музычных і кінафрагментаў, правядзенне праграм у форме дыялогу, увагу арганізатара сустрэч да слухачоў, добразычлівую атмасферу, пазітыўныя думкі і настрой, магчымасць добра адпачыць.

З 2007 па 2010 год былі праведзены 73 праграмы, якія наведалі 2 970 чалавек.

Куратар праекта – Ганна Лель.

Дызайнам афіш займаліся Аляксандр Жарнасек, Таццяна Пешына, Вольга Васькова.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам