ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Гедройца
Смартфоны на музейных занятках? Так!

250 гадоў Івану Катлярэўскаму

250 гадоў Івану Катлярэўскаму
Іншыя навіны

9 верасня ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “Вясёлы мудрэц Іван Катлярэўскі”, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння ўкраінскага пісьменніка, паэта і драматурга.

Экспазіцыю наведалі прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Супрацоўнікі бібліятэкі азнаёмілі гасцей з экспанатамі выстаўкі.

У зале рукапісаў і старадрукаваных выданняў прадстаўлены рарытэтныя кнігі з творамі Івана Катлярэўскага, пераклады, унікальныя юбілейныя выданні, адбіткі часопісаў, кнігі, напісаныя даследчыкамі яго творчасці, акварэльны малюнак Тараса Шаўчэнкі, на якім намаляваны дом Катлярэўскага, і іншыя прадметы, якія адлюстроўваюць жыццё вядомага ўкраінца.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі

18 Вер 2019

17 верасня на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111