19 жніўня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кніжнай выстаўкі “25+5 лепшых эстонскіх кніг – 2009”.
Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Эстоніі.
Выданні, прадстаўленыя на выстаўцы, – прызёры конкурсу дызайну кнігі, які праводзіўся ў Эстоніі на працягу 2009 года. Па выніках конкурсу ўзнагароды былі прысуджаны па-мастацку стыльным і арыгінальным кнігам, форма якіх дастаткова дакладна адлюстроўвае іх змест.
На афармленне кніг сёлета значны ўплыў аказала тэндэнцыя, накіраваная на вытворчасць меней дарагога прадукту: манахромны друк кампенсаваўся больш скрупулёзным выбарам паперы і матэрыялам для пераплёту і вокладкі, а разам з класічным шрыфтам прысутнічалі свежыя друкарскія эстонскія і замежныя рашэнні.
Усе кнігі створаны і ілюстраваны выключна эстонскімі мастакамі.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі возьмуць удзел Часовы Павераны ў справах Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Хары Лахтэйн, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў.
Выстаўка будзе доўжыцца да 19 верасня ў зале выяўленчых і відэадакументаў.
Тэлефоны для даведак: 293-27-56, 293-27-67, 293-29-80.
E-mail: pr@nlb.by