ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да новых баз даных
Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны

200 гадоў з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча

200 гадоў з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча
Іншыя навіны

4 лютага 2008 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1807–1884).


У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя DVD-ROMa «Жыве паміж намі дудар наш...», выдадзенага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Электроннае выданне змяшчае бібліяграфічныя спісы, поўныя тэксты выданняў Дуніна-Марцінкевіча, звесткі аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, каля 100 электронных копій арыгінальных прац беларускіх мастакоў.

Падчас мерапрыемстваў таксама адбылася прэзентацыі 1-га тома 2-томнага выдання прац Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выдавецтва «Мастацкая літаратура» і «Пінскай шляхты» (на 5-ці мовах) выдавецтва «Хурсик».

Адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выстаўкі «Ён першы сеяў зярняты...», на якой было прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ, выстаўка маладых мастакоў і паказана пастанова ўрыўка п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" ў выкананні артыстаў тэатра "Дзе-Я" Аляксандра Гусева, Ігара Падлівальчава, Надзеі Анісімавай.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел нашчадкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам