ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
21:00. “Бібліяноч” у самым разгары!
Ці сапраўды халодны дзень? Бо вечар – цёплы

19:00. “Бібліяноч-2017” пачалася!

19:00. “Бібліяноч-2017” пачалася!
Іншыя навіны

21 красавіка а 19-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло ўрачыстае адкрыццё “Бібліяночы-2017”.


Святочнае дзеянне пачалося ў цэнтральным холе – мімы і хадулісты сустракалі гасцей і знаёмілі іх з праграмай вечара, каб кожны змог выбраць занятак па гусце і для задавальнення.

З прывітальным словам выступіла першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Падчас урачыстай часткі харызматычныя акцёры “зафлэшмобіліся”, заклікаючы ўсіх, хто сабраўся, хаця б на адзін вечар, замест тэлефонаў і гаджэтаў, узяць у рукі яе вялікасць Кнігу!

Дзверы бібліятэкі зачыняцца а 23-й гадзіне. А пакуль − усё толькі пачынаецца! Наперадзе шмат цікавага і займальнага! Таму паспяшайцеся − вы яшчэ можаце паспець на пошукі сваёй шчаслівай зоркі!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам