ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ІФЛА-2019
Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права

15 кілаграм і паўтары тысячы старонак: публіцы паказалі факсіміле Берасцейскай Бібліі

15 кілаграм і паўтары тысячы старонак: публіцы паказалі факсіміле Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

27 жніўня ў Доме прэсы прайшла прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення помніка нацыянальнай кніжнай культуры – Берасцейскай Бібліі.

Працу над выданнем вялі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Сегмент” пры падтрымцы Белнафтастраха.

Пра праект расказалі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар і навуковы кіраўнік праекта па перавыданні Аляксандр Суша, генеральны дырэктар ЗАСТ “Белнафтастрах” Анатоль Чайчыц і арт-дырэктар Выдавецкага дома “Сегмент” Кіра Сліжыкава.

Берасцейская Біблія выйшла ў свет 4 верасня 1563 года ў Берасцейскай друкарні па загадзе і на грошы канцлера Вялікага Княства Літоўскага князя Мікалая “Чорнага” Радзівіла. У аснову факсіміле лёг экзэмпляр, які цяпер знаходзіцца ў Таруньскім універсітэце. Першапачаткова ён належаў аднаму з нашчадкаў Мікалая “Чорнага” – Багуславу Радзівілу.

Кніга сведчыць пра славу, магутнасць і багатую культурную традыцыю Брэста, таму праект быў прымеркаваны да святкавання 1000-гадовага юбілею горада.

Факсімільнае выданне важыць 15 кг і налічвае каля 1 500 старонак – гэта самая вялікая кніга ў гісторыі айчыннага друку. З абсалютнай дакладнасцю былі адноўлены памер, папера, рукапісныя надпісы і паметкі, закладка і іншыя асаблівасці арыгінала. Па старажытных тэхналогіях быў выкананы спецыяльны пераплёт. Зборка праводзілася ўручную. Унутры кнігі ёсць укладыш з даследаваннем Аляксандра Сушы “Асэнсаванне шэдэўра”.

Нават адзін экзэмпляр факсіміле каштуе вялікіх грошай. На прэзентацыі публіцы прадэманстравалі 2 варыянты выдання. Яны выкананы з розных матэрыялаў, адрозніваюцца па кошце, але ў цэлым капіруюць арыгінал. У самым дарагім выкананні кошт факсіміле можа даходзіць да 3 500 беларускіх рублёў. Арыгінальная Берасцейская Біблія таксама вельмі высока ацэньвалася і часам была ледзь не самым галоўнай часткай спадчыны або пасагу.

Сапраўды ўнікальная кніга не стандартная для свайго часу. Перад асноўным тэкстам размешчаны каляндар, дзякуючы якому кожны мог удакладніць, якую частку Бібліі ён павінен чытаць сёння. На апошніх старонках упершыню ў гісторыі беларускага кнігадрукавання размешчаны прадметны ўказальнік, у якім ёсць пэўныя словы і нават фразы, а таксама старонкі, на якіх іх можна знайсці.

На сённяшні дзень падрыхтавана 11 экзэмпляраў, кнігі павязуць у Брэст. Дакладнай лічбы тыражу няма – факсіміле будуць вырабляць па замове.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам