ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дарожная азбука
Супернавуковае выданне і задача на будучыню

14 урокаў у фармаце спікдэйтынгу: у бібліятэцы адзначылі Еўрапейскі дзень моў

14 урокаў у фармаце спікдэйтынгу: у бібліятэцы адзначылі Еўрапейскі дзень моў
Іншыя навіны

Калі мова – ключ да разумення культур, тады Еўрапейскі дзень моў – свята раздачы гэтых ключоў. Штогод 26 верасня ў розных краінах праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю вывучэння замежнай мовы не толькі ў школьныя гады, але і на працягу ўсяго жыцця.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, пасол Францыі Дыдзье Канэс, пасол Аўстрыі Алаізія Вергетэр, жонка пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ) Андрэа Хютэрэр, 1-шы сакратар пасольства ФРГ і дырэктар Інстытута Гётэ ў Беларусі Якаб Рачак.

У фармаце кароткіх 10-хвілінных сустрэч госці маглі пагутарыць з носьбітамі 14 моў: аўстрыйскай, англійскай, беларускай, балгарскай, венгерскай, дацкай, ідыш, італьянскай, літоўскай, нямецкай, польскай, французскай, шведскай і мовы жэстаў.

Усе тыя, хто ўзяў на сябе ролю выкладчыка ў гэты дзень, – прадстаўнікі краін, якія ўваходзяць або якія збіраюцца ўвайсці ў склад National Institutes for Culture (EUNIC) – сетку нацыянальных культурных прадстаўніцтваў Еўропы. Сёння яна налічвае 36 арганізацый з 28 дзяржаў Еўрапейскага саюза. У многіх краінах свету, дзе прадстаўлена больш за адзін культурны інстытут краін ЕС, яны аб’ядналіся ў лакальныя кластары. Іх дзейнасць накіравана на развіццё міжкультурнага супрацоўніцтва, падтрыманне мастацтва, адукацыі і маладзёжнага руху. Еўрапейскі дзень моў у Нацыянальнай бібліятэцы – першая ініцыятыва EUNIC у Беларусі.

Спецыяльна да свята супрацоўнікі “алмаза ведаў” падрыхтавалі кніжную выстаўку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. У экспазіцыю ўвайшлі самавучыцелі асноўных еўрапейскіх моў, размоўнікі, кнігі серыі “Беларускія ЕўраГраматыкі”, унікальны “ЕўраСлоўнік” на 28 мовах пад рэдакцыяй Л. Баршчэўскага. Азнаёміцца з выданнямі можна было на працягу ўсяго мерапрыемства.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце пра тое, як прайшло мерапрыемства, у тэлесюжэце АНТ і нашым фотарэпартажы:


Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам