29 лютага 2008 года ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было праведзена 14-ае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Украінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Падчас сустрэч былі абмеркаваныя асноўныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і павелічэння таваразвароту паміж дзвума краінамі. У пасяджэнні прынялі ўдзел Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка і Першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны А.Турчынаў.
Першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны А.Турчынаў і Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка |