ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"...И помнит мир спасенный"
Мерапрыемствы ў рамках Фестывалю турэцкай культуры

120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Сіманоўскага

120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Сіманоўскага
Іншыя навіны

24 красавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння І.Б. Сіманоўскага, вядомага бібліятэказнаўца, бібліёграфа, першага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, чалавека, які ўсё жыццё прысвяціў развіццю бібліятэчнай справы Беларусі.


Іосіф Бенцыянавіч быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу: скончыў сярэднюю школу ў Вільні (Вільнюс), вышэйшую адукацыю атрымліваў у Францыі (Парыж, Сарбона, літаратурны факультэт) і ў Швейцарыі (Берн, універсітэт, літаратурнае аддзяленне філасофскага факультэта).

Пры актыўным удзеле І. Сіманоўскага бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была ператворана ў Беларускую дзяржаўную і ўніверсітэцкую бібліятэку, якая ў сувязі з наступным інтэнсіўным ростам і развіццём функцый была рэарганізавана ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку (з 1932 г. – Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна, з 1992 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Тут ён праслужыў на пасадзе дырэктара амаль чатыры дзясятка год. У свой час І. Сіманоўскі ўзначальваў Навуковую медыцынскую бібліятэку БССР.

Выдатны арганізатар і знаўца бібліятэчна-бібліяграфічнай справы, І. Сіманоўскі заслужана быў адзначаны мноствам урадавых узнагарод.

Навіны

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111