Гучныя расследаванні фінансавых злачынстваў, мільёны захаваных для казны рублёў, умацаванне нацыянальнай валюты, барацьба з карупцыяй – гэта і не толькі аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кантролю праз прызму публікацый рэспубліканскіх газет.
2019 год стане юбілейным для сістэмы дзяржаўнага кантролю Беларусі. Менавіта ў студзені 1919 года быў створаны Камісарыят дзяржаўнага кантролю Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, у адпаведнасці з рашэннем I Усебеларускага з'езда Саветаў ператвораны ў Камісарыят дзяржаўнага кантролю БССР.
Ідэя ўспомніць слаўную гісторыю органаў дзяржкантролю ўвасобілася ва ўнікальным праекце “Дакрананне да гісторыі праз газетныя радкі”. Праект ажыццяўляецца на старонках часопіса “Государственный контроль: анализ, практика, комментарии”, заснаванага Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь..
Грунтуючыся на газетных фондах Нацыянальнай бібліятэкі, праект знаёміць чытачоў з гістарычнымі фактамі пра дзейнасць органаў дзяржаўнага кантролю на тэрыторыі Беларусі і дазваляе прасачыць гісторыю станаўлення ведамства за 100-гадовы перыяд.
Даўнія старонкі гісторыі знойдуць адлюстраванне ў серыі публікацый у часопісе “Государственный контроль: анализ, практика, комментарии” пачынаючы з сёлетняга 2-га нумару.
Такім чынам, давайце разам пагартаем старонкі...