ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да юбілею вучонага-біёлага, географа, геолага і падарожніка
Запрашаем на “Купалаўскі дыктант”

Позірк на гісторыю горада праз тапаніміку

Позірк на гісторыю горада праз тапаніміку
Іншыя навіны

16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася публічная лекцыя “Адлюстраванне гістарычнай памяці ў назвах вуліц Мінска”.

Экспертамі выступілі члены камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска пры Мінгарвыканкаме: Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, і Іван Сацукевіч, гісторык, выкладчык, экскурсавод, даследчык гісторыі Мінска.

Слухачы зазірнулі ў гісторыю горада, даведаліся, пра што расказваюць назвы вуліц Мінска і якія найменні дамінуюць у беларускай сталіцы, як змяняліся назвы за апошнія 100–200 гадоў, а таксама што такое тапанімія і як сёння прысвойваецца найменне вуліцам.

На лекцыі прысутнічалі навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, журналісты, бібліятэкары, зацікаўленыя гісторыяй і культурай краіны.

Публічныя лекцыі цыкла “Крыніцы гістарычнай памяці” праходзяць у межах Года гістарычнай памяці.

Наступная лекцыя “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху” адбудзецца 23 лютага а 11-й гадзіне. Экспертам выступіць Святаслаў Кулінок, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар больш за 160 навуковых публікацый, спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікай Айчыннай вайны.

Запісы мінулых лекцый і жывыя трансляцыі наступных можна глядзець на канале YouTube ў графе “Трансляцыі” па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам