Пісьменнікі трох краін аб’ядналіся для добрай справы. Пацярпелая ад пажару бібліятэка ў вёсцы Клімаўка ў Гомельскай вобласці атрымала новыя кнігі.
У кастрычніку мінулага года агонь знішчыў больш за 80 % кніжнага фонду. Пісьменнікі з Беларусі, Расіі і Украіны прывезлі больш за тысячу падарункавых камплектаў. У іх увайшлі выданні сучасных аўтараў, даведнікі, энцыклапедыі, мастацкая і навукова-папулярная літаратура для дзяцей.
Раней у рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала Клімаўскі сельскай бібліятэцы 600 экзэмпляраў мастацкай, навукова-папулярнай, навучальнай, даведачнай і іншай літаратуры для аднаўлення фонду.
Пра дапамогу пісьменнікаў з трох краін глядзіце ў сюжэце тэлеканала АНТ.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.