ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Канферэнцыя “Бібліятэчная справа – 2011”
Каралева Вясна – 2011

Жыць – летуценіць

Жыць – летуценіць
Іншыя навіны

28 красавіка ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выстаўкі графікі знакамітай кіеўскай мастачкі Галіны Бадзяковай “Жыць – летуценіць”.


Галіна Бадзякова – прызнаны майстар афорта. Гэта графічная тэхніка, якая з’явілася 500 гадоў назад у Еўропе, прыцягвае мастачку сваім элементам раптоўнасці і магчымасцю эксперыментаваць. Яе работы ў стылі афорта адрозніваюцца асаблівай паэтычнасцю і цеплынёй.

Не забывае Галіна Бадзякова ў сваёй творчасці і іншыя графічныя тэхнікі – літаграфію, ксілаграфію, кніжную і камп’ютарную графіку, гравюру. Работы мастачкі знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях Украіны, Расіі, Канады, ЗША, Германіі, Францыі, Іспаніі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Турцыі, Японіі.

Адкрыла вернісаж першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бязсмертны, мастацтвазнавец Ларыса Міхневіч. Маладая і таленавітая ўкраінская мастачка Галіна Бадзякова падзякавала арганізатарам выстаўкі за дапамогу і падтрымку, адказала на пытанні гасцей выстаўкі.

Экспазіцыя “Жыць – летуценіць” аднолькава цікавая для маленькіх і дарослых, неспрактыкаваных у мастацтве і аналітыкаў-знаўцаў. Наведаць яе можна на працягу красавіка–мая.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111