ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Акрыленыя родным словам
Літаратурны калейдаскоп

Захоўваючы традыцыі: Нацыянальная бібліятэка дэманструе “Палітру вясны”

Захоўваючы традыцыі: Нацыянальная бібліятэка дэманструе “Палітру вясны”
Іншыя навіны

3 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі акварэлі і малюнка “Палітра вясны”, прымеркаванай да Дня жанчын.

У цэнтры вясновай палітры – кветкавыя кампазіцыі, увасобленыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы, якія нагадалі наведвальнікам пра хуткае абуджэнне прыроды і парадавалі багаццем кветак і колераў.

З цёплымі словамі прывітання выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Яна нагадала пра добрую традыцыю бібліятэкі штогод ладзіць вясновыя выстаўкі да Дня жанчын і павіншавала прысутных з надыходам вясны.

Сваім экспертным меркаваннем аб шматкаляровай гаме мастацкіх работ падзяліўся намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па творчай рабоце, мастак-графік Андрэй Басалыга, які нагадаў пры праглядзе экспазіцыі завастрыць увагу на незабыўных пачуццях – цёплых, пяшчотных і заўсёды непаўторных.

Мастацтвазнаўца, арт-крытык, мастак-графік, старшыня секцыі “Верасень” Беларускага саюза мастакоў Марына Эрэнбург і акварэліст, член Беларускага саюза мастакоў і арт-студыі “Аквавір” Наталля Шабуневіч распавялі пра супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай і сваю плённую працу ў якасці ўдзельнікаў віншавальнага праекта.

Жанравая і тэматычная разнастайнасць прадстаўленых работ “Палітры вясны” нікога не пакіне абыякавым. Гэта і пейзажы, і нацюрморты, і сюжэтныя выявы: неверагодная пяшчотнасць першацветаў Сяргея Пісарэнкі, метафарычнае завяданне старых сланечнікаў Юліі Шамкуць, сімвалічныя абстракцыі гродзенскага мастака і ландшафтнага дызайнера Ягора Коткіна, асабістыя кветкавыя перажыванні і ўспаміны Івана Семілетава, надзвычайная глыбіня колеру палоцен Інгі Карашкевіч, лёгкая празрыстасць веснавой квецені ў работах Юліі Мацура і застылая цішыня пяшчотнай раніцы Вольгі Кузняцовай.

Большасць мастацкіх работ дэманструецца ўпершыню. Удзел у выстаўцы прымаюць як сталыя мастакі, прафесіяналы, імёны якіх шырока вядомыя ў беларускім культурным асяроддзі і за мяжой, так і маладыя яркія зорачкі, што толькі пачынаюць ззяць на небасхіле айчыннага выяўленчага мастацтва.


Выстаўка будзе працаваць да 15 мая 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала «Беларусь 1» пра выстаўку.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам