ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Легендарная кнігарня “Вянок” вяртаецца ў Траецкае прадмесце
Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны прыняла ў дар Нацыянальная бібліятэка Сербіі

Захаваць Мір і абараніць Культуру: адкрылася выстаўка аб актуальнасці Пакта Рэрыха

Захаваць Мір і абараніць Культуру: адкрылася выстаўка аб актуальнасці Пакта Рэрыха
Іншыя навіны

7 снежня ў бібліятэцы адкрыўся міжнародны выставачны праект “Пакт Рэрыха. Гісторыя і сучаснасць”.


Міжнародны цэнтр Рэрыхаў (МЦР) у 2016 годзе працягвае выставачную дзейнасць па папулярызацыі міратворчых ідэй рускага мастака, гуманіста, грамадскага дзеяча Мікалая Рэрыха. Праект стартаваў у 2012 годзе ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. У наступныя гады ён быў прадстаўлены ў Францыі, Аргенціне, Швейцарыі, Германіі, Чылі, Індыі, Нідэрландах, ЗША, Балгарыі, Аўстрыі, Фінляндыі, Расіі, Казахстане, Беларусі і іншых краінах.

Галоўны дэвіз Пакта Рэрыха – “Мір праз Культуру”. Мікалай Рэрых лічыў, што ўсе культурныя каштоўнасці нясуць духоўны зарад і, знішчаючы іх, чалавецтва знішчае аснову, на базе якой яно можа духоўна развівацца. Неацэнная заслуга Рэрыха ў тым, што ён быў першы ў сусветнай гісторыі, хто змог арганізаваць шырокі міжнародны рух у абарону сусветнай культурнай спадчыны.

Экспазіцыя выстаўкі ўключае каля 180 экспанатаў. Сярод іх – рэпрадукцыі карцін Мікалая Рэрыха, фатаграфіі, банеры, інфармацыйныя тэксты да шасці раздзелаў выстаўкі, узоры кніжнай прадукцыі МЦР.

Прадстаўленыя на выстаўцы фатаграфіі помнікаў культуры, разбураных падчас Другой сусветнай вайны і, на жаль, тых, якія падвергліся разбурэнню ў наш час, сведчаць аб актуальнасці Пакта Рэрыха і сёння. У лютым 2016 года за падрыхтоўку і рэалізацыю гэтага выставачнага праекта Міжнародны цэнтр Рэрыхаў быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Кіраўнік аддзела выставак Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў Уладзімір Пупышаў паднёс ў дар Нацыянальнай бібліятэцы двухтомнае выданне “Каталог. Живопись и рисунок” аб спадчыне Рэрыхаў, трохтомнік Ю.М. Рэрыха “История Средней Азии”, кнігу Дж. Кімельфельда “Размышления”. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч, другі сакратар пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Верма Піюш, кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Наталля Аралёва, першы намеснік старшыні аддзялення Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў у Беларусі Людміла Шасціракова.

Наведаць экспазіцыю можна да 16 лютага 2017 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам