ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Віленскі міжнародны кніжны кірмаш
Візіт міністра культуры Свярдлоўскай вобласці

“Захаваныя імгненні” Фёдара Свісцільніка і Аляксандра Акуцыёнка

“Захаваныя імгненні” Фёдара Свісцільніка і Аляксандра Акуцыёнка
Іншыя навіны

28 лютага ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася выстаўка жывапісу “Захаваныя імгненні”.


Дзень нараджэння вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі і 25-годдзе Таварыства дружбы “Беларусь – Україна” наведвальнікі бібліятэкі адзначылі адкрыццём выстаўкі беларускага мастака Аляксандра Акуцыёнка і яго настаўніка, які нарадзіўся на зямлі вялікага Кабзара, Фёдара Свісцільніка.

Адкрыла выстаўку першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Усіх прысутных павіталі Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”, заслужаны работнік культуры Украіны Галіна Калюжная. Падчас мерапрыемства адбылося знаёмства з аўтарамі, якія захавалі і прадставілі ўвазе наведвальнікаў свае імгненні – мастакамі Фёдарам Свісцільнікам і Аляксандрам Акуцыёнкам.

Адкрыццё выстаўкі суправаджалася выступленнем зборнага хору “Натхненне” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка пад кіраўніцтвам Ларысы Ядлоўскай.

Запрашаем пазнаёміцца з творчасцю мастакоў да 31сакавіка 2017 года.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Удакладняйце інфармацыю па тэлефоне: (8 017) 266 37 37.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам