ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя факсіміле Тураўскага Евангелля ў Гомелі
Права быць дзіцём

З мірам і любоўю

З мірам і любоўю
Іншыя навіны

З 4 лістапада па 4 снежня ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) працуе выстаўка скульптур Аляксея Лявонава “З мірам і любоўю”.


Кожны, хто ўвойдзе ў выставачную прастору, адчуе адухоўленую моц найвялікшых мысліўцаў чалавецтва – Майсея, Хрыста, Буды, Зараастра, Лаа-Цзы, Канфуцыя, Сакрата, Платона, Піфагора, – а таксама адчуе дасканалую гармонію і сілу жаночага пачатку ў выявах Дзевы Марыі, Мадонны з немаўлём, Жанны Д`Арк, Соф'і Кавалеўскай і інш.

Скульптар Аляксей Лявонаў нарадзіўся ў 1982 годзе ва ўкраінскім горадзе Сумы, скончыў Кіеўскую акадэмію мастацтваў і архітэктуры, жыве і працуе ў Маскве.

За перыяд з 2005 па 2014 год прайшло звыш 50 яго персанальных выставак у Расіі, Украіне, Беларусі. Работы Аляксея Лявонава знаходзяцца больш як у 30 гарадах свету, такіх як Чыкага, Х'юстан, Страсбург, Ле Буржэ, Кёльн, Варна, Мумбаі, Калькута, Пекін, Астана, Масква, Санкт-Пецярбург і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 33.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам