ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Запаведнік для паэта
Кодэкс Напалеона: яго мінулае і будучыня

“Я сэрцам бачу”: вызначаны пераможцы фотапраекта

“Я сэрцам бачу”: вызначаны пераможцы фотапраекта
Іншыя навіны

26 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў заключны этап фотапраекта “Я сэрцам бачу”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Малая радзіма – аповесць часоў”, прысвечанага Году малой радзімы.

Тэлеканал “Беларусь 24” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прадставіў фотаработы прафесіяналаў і аматараў з розным бачаннем роднай зямлі. На працягу першых двух этапаў наведвальнікі экспазіцый маглі азнаёміцца з творамі ўдзельнікаў фотапраекта і прагаласаваць за ўпадабаныя здымкі.

Дыпломамі былі ўзнагароджаны тыя аўтары, чые працы спадабаліся большай частцы аўдыторыі.

Пераможцам першага этапу стаў фатограф, рэжысёр і аператар, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне кіно і тэлебачання Ігар Бышнёў за зімовы здымак рыжай гаспадыні беларускіх лясоў – “Ліса”.

Пераможцам другога этапу стаў фатограф у тэхніцы таймлапс і відэааператар Дзмітрый Важнік за здымак начнога Мінска з вышыні птушынага палёту – “Цэнтр”.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава павіншавала фатографаў-пераможцаў і адзначыла, што Год малой радзімы стаў падставай для супрацоўніцтва розных арганізацый і падарыў нямала цікавых праектаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі галоўны дырэктар тэлеканала “Беларусь 24” Аляксандр Мартыненка, загадчыца аддзела маркетынгу і прамаціравання тэлеканала “Беларусь 24” Арына Барысёнак, фатографы, журналісты і шырокая публіка.

Госці мерапрыемства азнаёміліся з выстаўкай работ 14 фотамастакоў – удзельнікаў мінулых этапаў. Сярод іх Ігар Бышнёў, Ілья Гелей, Станіслаў Багдзевіч, Сяргей Тарасаў, Максім Мікешын, Сяргей Плыткевіч, Аляксандр Меклер, Улад Сакалоўскі, Кацярына Міціна, Юлія Войніч, Дзмітрый Важнік, Андрэй Семянкоў, Максім Вейзэ і Ілья Шырманаў.

Наведаць выстаўку можна да 30 красавіка 2019 г. у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).
Дата заканчэння работы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 81 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам