ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Гісторыя і традыцыі беларускай навукі
Інфармацыя для каталагізатараў

Выстаўка “UNTITLED”

Выстаўка “UNTITLED”
Іншыя навіны

26 студзеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі беларускага мастака Максіма Петруля “UNTITLED”.


На выстаўцы дэманструюцца арыгіналы скульптур і аб’екты, выкананыя аўтарам пачынаючы з 2002 года. Таксама прадстаўлены постэры публічных твораў мастацтва і скульптур, устаноўленых у парках розных гарадоў Кітая і ў нашай сталіцы: “Фантан Перамогі” (2010) у Парку Перамогі, “Грушаўка” (2012) і “Малінаўка” (2014) на аднайменных станцыях мінскага метро.

Для творчасці Максіма Петруля характэрна абагуленасць форм і канцэптуальнасць, праяўленая ў яго вядомых манументальных і станковых творах – “Элефантус”, “Тайцзы”, “Птушкі”, “Контрбатэрфляй”. У шэрагу прац ён спалучае кантрасныя матэрыялы – “Водар дажджу”, “О”, “Контрбаланс”. А часам аўтар уносіць у прастору творчасці іронію і супярэчнасць – серыі работ “Хатняе” (2010–2015) і “Артапалогія” (2013–2015).

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва горада Мінска, Музеі скульптуры горада Хуалянь на Тайвані, а таксама ў адной з самых вялікіх і прэстыжных калекцый свету – калекцыі Райнхальда Вюрта, прамыславіка, мецэната, уладальніка «Вюрт-груп» у Германіі, і ў калекцыі Алімпійскага мастацтва ў горадзе Пекіне ў Кітаі, сфарміраванай падчас правядзення XXIX Алімпійскіх гульняў.

Максім Пятруль неаднаразова быў адзначаны і ўзнагароджваўся Беларускім саюзам мастакоў, Беларускім саюзам архітэктараў, Кітайскай асацыяцыяй мастакоў, Кітайскай асацыяцыяй крытыкаў мастацтва, Кітайскай скульптурнай асацыяцыяй, Камісіяй па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта і Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Крамарэнка, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Леанід Хобатаў і сам мастак Максім Пятруль.

Наведвальнікі бібліятэкі змогуць азнаёміцца з выстаўкай у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 20 лютага 2016 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33; 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

17 Кас 2019

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

16 Кас 2019

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ААН для міру і развіцця

17 Кас 2019

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

111