ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
Дзіўная, родная мова...

Выстаўка плакатаў “Лацінаамерыканская рэвалюцыя”

Выстаўка плакатаў “Лацінаамерыканская рэвалюцыя”
Іншыя навіны

17 лютага 2009 года ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі плакатаў “Лацінаамерыканская рэвалюцыя”.


Выстаўка падрыхтавана сумесна з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлена 48 работ: афішы і плакаты, мэта якіх – абудзіць нацыянальную свядомасць, падтрымаць барацьбу за дабрабыт і салідарнасць народаў, справядлівы свет, сапраўдную дэмакратыю. Калекцыя з’яўляецца вынікам працяглай і карпатлівай работы беларусаў, зацікаўленых жыццём Лацінскай Амерыкі, якія збіралі і беражліва захоўвалі гэтыя матэрыялы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Марыя-Алена Рохас, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М.Р. Баразна, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, а таксама прадстаўнікі венесуэльскай дыяспары, якая пражывае ў Беларусі.

Экспазіцыя размяшчаецца ў галерэі “Панарама” (22-і паверх). Выстаўку можна наведаць у рэжыме работы агляднай пляцоўкі. Кошт білета ўваходзіць ў кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 15 сакавіка 2009 года.

Тэлефоны для даведак: 293-27-56, 293-27-67, 293-27-64.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам