ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адданасць роднаму слову
Марскі патруль

Выстаўка нацюрморта “Ціхае жыццё”

Выстаўка нацюрморта “Ціхае  жыццё”
Іншыя навіны

2 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” ладзіцца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі нацюрморта “Ціхае жыццё”, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака Івана Хруцкага.


Нацюрморт – адзін з самых папулярных жанраў. Многія мастакі пачынаюць з яго свой шлях у творчы свет, для некаторых ён становіцца самым любімым, і сваё майстэрства ў гэтым жанры яны ўдасканальваюць усё жыццё.

Непераўзыдзеным майстрам нацюрморта XIX стагоддзя быў Іван Фаміч Хруцкі. Яго эфектныя кампазіцыі, напісаныя з ілюзорнай дакладнасцю, карысталіся вялікай папулярнасцю. У мастака было многа паслядоўнікаў, што, несумненна, пасадзейнічала развіццю жанру нацюрморта.

На выстаўцы будуць прадстаўлены жывапіс, графіка, фота, кераміка, батык. Удзел у ёй возьмуць каля 60 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Польшчы, Францыі.

Выстаўка нацюрморта “Ціхае жыццё” будзе размешчана ў галерэях “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум” з 2 сакавіка па 15 красавіка.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам