ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Этнаграфічная паштоўка
Геній оперы

Выстаўка мастацкіх мініяцюр

Выстаўка мастацкіх мініяцюр
Іншыя навіны

19 снежня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мастацкіх мініяцюр іранскага мастака Махмуда Фарсчыена і канцэрт іранскай народнай музыкі, падрыхтаваныя сумесна з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.


На выстаўцы было прадстаўлена каля 60 мастацкіх твораў. Тэматыка і жанры сучаснай іранскай мініяцюры адлюстроўваюць нацыянальныя духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, рэлігійную свядомасць іранскага народа. Важнае месца ў тэматычнай разнастайнасці іранскай мініяцюры займаюць класічная персідская паэзія, у якой апяваецца гераічнае мінулае, гістарычныя падзеі; партрэты ў ісфаханскім або каджарскім стылі і вольныя фантазіі на паэтычныя тэмы; вобразы святых і прарокаў; вечна хвалюючыя тэмы Любові, Дабра і Зла, Жыцця і Смерці. У межах мерапрыемства адбыўся канцэрт іранскай народнай музыкі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадар Сейед Абдала Хасейні, намеснік Главы Місіі, Саветнік па палітычных пытаннях Ісламскай Рэспублікі Іран Масуд Хагані, Саветнік па культуры Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрагім Шафеі, а таксама прадстаўнікі іранскай дыяспары ў Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя размяшчаецца ў галерэі “Панарама” (22-і паверх). Выстаўку можна будзе наведаць у рэжыме работы аглядавай пляцоўкі. Кошт білета (3.500 беларускіх рублёў) уваходзіць ў кошт наведвання аглядавай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 23 студзеня 2009 года.

Тэлефон для даведак: 293-27-56, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам