ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт дэлегацыі Індыі
Дыхнула слова цёплай ласкай

Выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі

Выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі
Іншыя навіны

21 мая ў галерэі "Панарама" адбылося адкрыццё выстаўкі мастака Анатоля Паўлыгі.


36 пейзажаў прадстаўлены да ўвагі наведвальнікаў экспазіцыі.

Краявіды роднага краю – галоўная тэма творчасці Анатоля Паўлыгі. У сваіх работах мастак імкнуўся адлюстраваць зменлівы настрой прыроды і перадаць гледачу сваё ўспрыманне прыгажосці Беларусі.

На адкрыцці выстаўкі выступілі дачка жывапісца Таццяна Паўлыга і дырэктар мастацкай галерэі "Вільнюс" Алена Сухадолава.

Анатоль Паўлыга нарадзіўся 25 ліпеня 1934 года ў вёсцы Хоцькава Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1965 годзе ён скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Яго выкладчыкамі былі знакамітыя беларускія мастакі Валянцін Дзежыц, Васіль Ганчароў, Рыгор Клікушын. Анатоль Ігнатавіч працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школах Расонскага раёна, інспектарам аддзела адукацыі. У 1994 годзе выйшаў на пенсію і прысвяціў сябе творчасці. Жыў у вёсцы Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

18 кастрычніка 2012 года Анатоля Паўлыгі не стала, аднак ён жыве і сёння ў сваіх творах.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам