ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Канферэнцыя, прысвечаная змяненню клімату
Пленэр-2015

Выстаўка карцін і прэзентацыя кніг Ф. Ястраба

Выстаўка карцін і прэзентацыя кніг Ф. Ястраба
Іншыя навіны

27 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі і прэзентацыя зборнікаў санетаў “Абяцанне сноў” і “Вясёлкавы след” мастака Фёдара Ястраба.


Фёдар Адамавіч Ястраб пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца і таленавіты паэт. Ён прыняў удзел больш чым у 110 міжнародных замежных, рэспубліканскіх і групавых выстаўках, быў аўтарам і куратарам звыш 70 маштабных мастацкіх праектаў, правёў 12 асабістых выставак.

Яго мастацкія творы – гэта неабдымны свет, насычаны вобразнай і сэнсавай атмасферай, шырокай палітрай колераў і адценняў. Палотны адзначаны яркай індывідуальнай стылістыкай, нацыянальным каларытам, увагай да дэталяў, для іх характэрна глыбокая сувязь з беларускай народнай культурай. Свет яго карцін не адразу раскрывае старонняму позірку метамарфозы ліній, абрысаў, колеравых акцэнтаў, багацце дэталяў, красамоўства нюансаў, схаваных за манументальнай кідкасцю або яркай, прыцягальнай дэкаратыўнасцю кампазіцый. Настроіўшыся на іх вобразны лад, паступова ўваходзіш у глыбіню гэтых размаітых маляўнічых прыпавесцей. Тут мудрагеліста перапляліся тэкст і падтэкст, сустрэліся гісторыя і міф, рамантычная легенда і рэальнасць прадметнага свету, канкрэтыка прагматычнага часу і алегорыя Вечнасці.

Фёдар Ястраб пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну не толькі як мастак, але і як таленавіты паэт. Ім напісана амаль тысяча санетаў. Падчас мерапрыемства былі прэзентаваны два зборнікі яго санетаў “Абяцанне сноў” і “Вясёлкавы след”. Дасканаласць і выразнасць думкі і вобраза, фiласофская напоўненасць рыфмы адкрываюць для чытача рамантычнага, але ў той жа час і вельмі сур’ёзнага паэта.

Санеты Фёдара Ястраба прагучалі ў выкананні артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігара Пятрова. Самыя лірычныя творы ўжо ўвасоблены ў напеўныя мелодыі рамансаў і былі выкананы на вечары салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі Галінай Сакольнік, студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Лабковіч у фартэпіянным суправаджэнні аўтара музыкі Аліны Безенсон, студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Зміцерам Багдановічам у суправаджэнні кампазітара Ганны Казловай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, а таксама вядомыя беларускія мастакі і сябры Фёдара Адамавіча Ястраба.

Гасцям была прадстаўлена і дакументальная выcтаўка, прысвечаная творчай асобе Фёдара Ястраба.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33; 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам