ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Навуковы слэм і чытацкі анлайн
Запрашаем на зімовыя “Музейныя чытанні”

Выстаўка ў камандным духу: што аб'ядноўвае выкладчыкаў кафедры дызайну БДУ?

Выстаўка ў камандным духу: што аб'ядноўвае выкладчыкаў кафедры дызайну БДУ?
Іншыя навіны

13 снежня ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “Каманда”, дзе прадстаўлены работы выкладчыкаў кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.


Аўтары твораў – члены Беларускага і Міжнароднага саюзаў дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў і Польскага саюза мастакоў у Беларусі – Аляксандр Азончык, Юлія Бортнік, Уладзімір Голубеў, Вольга Гапіенка, Яўгенія Дзюба, Наталля Длатоўская, Уладзімір Жаркевіч, Вікторыя Іконнікава, Віктар Камянецкі, Таццяна Лаўдар, Антон Міхалёў, Анастасія Мазгавая, Ларыса Стрыжак, Аляксей Семянцоў, Сяргей Сукавіцын, Наталля Фралова.

У аснове экспазіцыі – агульная візуалізацыя каманднага духу кафедры дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадстаўлены медыя-мантаж складаецца з дзясятка малюнкаў, выкананых сродкамі жывапісу, графікі, фота і кіно. У сілу гэтай разнастайнасці гледачы могуць убачыць заканамернасці кафедральнага “мы” і індывідуальнага “я”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, кандыдат гістарычных навук Іван Янушэвіч, загадчык кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, член Беларускага саюза дызайнераў Аляксей Семянцоў, мастацтвазнаўца, арт-крытык, член Саюза мастакоў Беларусі, Беларускага саюза дызайнераў Таццяна Бембель.

Наведаць экспазіцыю можна да 30 студзеня 2017 года ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам