ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе

Выстаўка гравюр Апалінарыі Мішынай

Выстаўка гравюр Апалінарыі Мішынай
Іншыя навіны

19 мая ў бібліятэцы адбыліся прэзентацыя рукапіснага, аформленага афортамі Евангелля ад Марка і адкрыццё выстаўкі гравюр мастачкі Апалінарыі Мішынай (Санкт-Пецярбург).


Пецярбургская мастачка Апалінарыя Мішына ажыццявіла ўнікальны праект, які аб’ядноўвае ў сабе гістарычныя традыцыі стварэння кніг і сучаснае мастацтва. У каліграфічнай кнізе “Евангелле ад Марка” прадстаўлена неразрыўная сувязь слоўнага і выяўленчага радоў – вобразы створаны з тэксту, а малюнак выкладзены літарамі.

Унутры рукапісу – 104 мініяцюры, выкананыя ў рэдкай і працаёмкай тэхніцы каляровага афорта, ілюмінаваныя сусальным золатам. Тэкст шчыльна абцякае малюнак, нібы ствараючы ківот для вобраза. Лісты з мініяцюрамі ідуць адзін за адным, толькі некалькі разоў перарываючыся суцэльнымі старонкамі тэксту. Часам мініяцюры запаўняюць увесь ліст.

Тэкст Евангелля напісаны ад рукі спецыяльна распрацаваным шрыфтам на аснове паўустава на 155 лістах. У кнізе выразнае дзяленне старонкі па вертыкалі на два слупкі тэксту – царкоўнаславянскі і дарэформенны рускі. Рукапісная частка “Евангелля ад Марка” выканана ў тэхніцы шоўкатрафарэтнага друку.

Дадзены мастацкі праект цалкам узноўлены паліграфічным спосабам выдавецтвам “Вита Нова” (Санкт-Пецярбург) у 2014 годзе. На выстаўцы “Евангелле ад Марка. XXI стагоддзе” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла адна з першых яго прэзентацый.

Работа мастака-каліграфа Апалінарыі Мішынай атрымала высокую ацэнку з боку Рускай праваслаўнай царквы.

Апалінарыя Мішына захапляецца стварэннем аўтарскіх кніг, якія патрабуюць поўнай распрацоўкі дызайну, вокладкі, шрыфту, ілюстрацый. Сярод яе работ – рукапіснае “Евангелле ад Мацвея”, ілюстрацыі да каліграфічнай кнігі “Письма римскому другу” Іосіфа Бродскага і аповесці “Проводник” Ільі (Чорта) Кнабенгофа (лідэра рок-групы “Пілот”), іншыя ўнікальныя кнігі.

“Мой тэкст нязручны для чытання, чытач у ім вязне, і я наўмысна зніжаю чытабельнасць, каб чытанне было ўсвядомленым, чыталі кожнае слова. Зараз вельмі хуткі час, і калі мы не будзем яго запавольваць, спыняцца, то проста згарым”, – гаворыць мастачка.

Выстаўка гравюр Апалінарыі Мішынай можна ўбачыць ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 10 чэрвеня, а ў музеі кнігі (пам. 348) экспануецца яе ўнікальнае “Евангелле ад Марка”.

Падзея для знатакоў аўтарскай кнігі арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з галерэяй графікі "Кніжны салон".

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам