ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Румянцаўскія чытанні – 2009
І месца на спаборніцтвах санітарных фарміраванняў ГА

Выстаўка “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”

Выстаўка “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”
Іншыя навіны

22 красавіка ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”.


Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да 195-годдзя выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі.

Мастацкая выстаўка – вынік работы пастаянна дзеючай творчай экспедыцыі мастакоў львоўскага Палаца мастацтваў. Па тэрыторыі Украіны мастакі пераадолелі 9 тыс. км, пабылі ў Літве, Казахстане, Расіі, у прыватнасці, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, а ў чэрвені 2008 года наведалі Беларусь. У час падарожжа было напісана больш за 100 палотнаў. Работы некаторых удзельнікаў экспедыцыі экспануюцца на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены жывапіс, фотаработы, а таксама філатэлічныя стэнды, прысвечаныя Т. Шаўчэнку.

На цырымоніі адкрыцця выстаўкі прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І.Д. Ліхавы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь А.В. Смірноў, прадстаўнікі Пасольства Літвы ў Рэспубліцы Беларусь. З вітальным словам да гасцей звярнулася намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні А.Е. Далгаполава.

З разважаннямі пра творчасць Т. Шаўчэнкі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны І.Д. Ліхавы, доктар філалагічных навук, прафесар А.І. Мальдзіс, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ф.А. Ястраб.

Музычны нумар гасцям падарыў дуэт бандурыстаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам