ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Флагман беларускай літаратуры: прэс-канферэнцыя да 100-годдзя часопіса “Полымя”
Вынікі сумеснай ініцыятывы Нацыянальнай бібліятэкі і часопіса “Роднае слова”

Выстаўка да навагодніх свят “Зімовая панарама”

Выстаўка да навагодніх свят “Зімовая панарама”
Іншыя навіны

24 снежня ў галерэі агляднай пляцоўкі адкрываецца мастацкая выстаўка “Зімовая панарама”, прымеркаваная да навагодніх свят.

Заснежаная пераднавагодняя казка завітала і на аглядную пляцоўку бібліятэкі. Напярэдадні Новага года і Каляд выстаўка “Зімовая панарама” зараджае наведвальнікаў добрым настроем, дорыць святочную атмасферу і прадчуванне цудаў. Прадстаўлена зіма на любы густ: класічны пейзаж, авангардная палітра, далікатныя марозныя казачныя фантазіі, канцэптуальныя глыбокія вобразы.

У адметных творчых манерах жывапісцы і графікі перадаюць сваё бачанне зімовай пары – казачнай, багатай надзеямі, напоўненай марамі і пажаданнямі. Экспануюцца жывапіс, акварэль, пастэль і графіка 14 сучасных аўтараў, сяброў Беларускага саюза мастакоў.

Атрымаць асалоду ад зімы дапамогуць вобразы, створаныя майстрамі пейзажа Міхаілам Кротам, Наталляй Камінскай, Вячаславам Паўлаўцом. Казачнымі матывамі насычаны жывапіс Сяргея Пісарэнкі. Упрыгожваюць экспазіцыю вытанчаныя лёдзістыя акварэлі Святланы Ярмак і Наталлі Наўроцкай. Выразнай графічнасцю зімы захапляюць творы Тамары Дзяменцьевай, Веры Каўзановіч і Марыі Дарожка. Святочныя фантазіі, сімвалы Новага года, прадчуванне весялосці і чаканне цуду ўвасобілі работы Нікі Віткоўскай. Неардынарнае ўспрыманне пары года, яе інтэрпрэтацыю як фэнтэзійнай прасторы, вільготнага, бліскучага спалучэння колераў і фактур прадстаўляюць мастакі-жывапісцы Павел Хадаровіч і Андрэй Карпянкоў. Прываблівае авангардная жывапісная работа Уладзіміра Акулава “Вечаровае падвор’е”: яна напоўнена сугучным паўночнаму ззянню настроем, яркія, цёплыя, выразныя колеры саграваюць, даюць прастор уяўленню. Узбагачае экспазіцыю канцэптуальная работа Сяргея Шылы “Сустрэча”, выкананая з палатна і дрэва.

“Зімовая панарама” ззяе разнастайнай палітрай пераднавагодніх вобразаў, падобна на калейдаскоп з пажаданняў, традыцый, успамінаў, адчуванняў і асацыяцый.

Зімовыя надвор’е, калядныя гісторыі, казкі, гульні, надзеі, навагодняе чараўніцтва чакаюць гасцей бібліятэкі не толькі на выстаўцы “Зімовая панарама”, але і на мастацкай “Зімовай” выстаўцы ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) і на кніжнай выстаўцы “Калядная зорка” ў кальцавой галерэі 2-га паверха.


Выстаўка “Зімовая панарама” працуе да 24 студзеня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам