ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Людзі розныя, людзі роўныя: расы без расізму
Сярэбранага веку галасы...

Вобразы Амерыкі

Вобразы Амерыкі
Іншыя навіны

10 сакавіка ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася адкрыццё фотавыстаўкі "Вобразы Амерыкі".


Экспазіцыя ўключае 40 рэпрадукцый найбольш значных твораў амерыканскага мастацтва (жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія і архітэктура). Адабраныя экспанаты даюць уяўленне пра мастацкую спадчыну Злучаных Штатаў і дазваляюць убачыць унікальны характар, ідэалы і памкненні Амерыкі. Выстаўка "Вобразы Амерыкі" выкарыстоўвае мастацтва як незвычайны інструмент для вывучэння амерыканскай рэчаіснасці – яе сацыяльных, палітычных і гістарычных аспектаў, пераплеценых у разнастайным культурным палатне ЗША.

Праект рэалізаваны дзякуючы сумеснай ініцыятыве аддзела культурных праграм бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША і фонду National Endowment for the Humanities.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, Часовы Павераны ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб.

Выстаўка будзе доўжыцца да 28 сакавіка ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам