ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Homo pulcher
Адкрыццё Дзён грэчаскай культуры

Вільнюс. Фатаграфіі старога горада

Вільнюс. Фатаграфіі старога горада
Іншыя навіны

21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка вядомага літоўскага фатографа Кястуціса Стошкуса “Вільнюс. Фатаграфіі старога горада” , на якой прадстаўлены больш за 40 прац аўтара


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Кястуціс Стошкус супрацоўнічае з асноўнымі выдавецтвамі Літвы. Яго фатаграфіямі ілюстравана нямала мастацкіх альбомаў, выставачных каталогаў, часопісаў мастацтваў, календароў і іншых выданняў рознага характару. Стошкус з'яўляецца членам Саюза літоўскіх фотамастакоў.

Гасцей выстаўкі прывіталі Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь У.К. Гедройц і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

Выстаўка будзе працаваць да 4 красавіка.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам