ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт Пасольства Дамініканскай Рэспублікі
Рэстаўрацыя атэстата Палтаўскай Марыінскай жаночай гімназіі, выдадзенага ў 1895 годзе

Вера, любоў і служэнне народу: у бібліятэцы адкрылася выстава аб жыцці Мікалая II і яго сям’і

Вера, любоў і служэнне народу: у бібліятэцы адкрылася выстава аб жыцці Мікалая II і яго сям’і
Іншыя навіны

4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё экспазіцыі “Венцаносная сям’я. Шлях Любові” ў рамках Года гістарычнай памяці.

Выставачны праект распавядае пра жыццё, служэнне і духоўны шлях апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям’і – імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх княжон Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы, пастаянны член святога сінода РПЦ; кіраўнік Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Эдуард Крусткалн; аўтар і куратар праекта, прэс-сакратар епархіяльнага ўпраўлення Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Ілья Сідаровіч.

Viencanosnaja-siamja-4.jpg

На выставе прадстаўлена больш за 200 экспанатаў. Шматлікія фотаздымкі і рэпрадукцыі карцін, жыццяпіс сям’і Раманавых, дзённікавыя запісы, дакументы, сведчанні відавочцаў даюць магчымасць пагартаць старонкі жыцця венцаноснай сям’і. На чорна-белых здымках захаваны розныя моманты іх жыцця, пачынаючы з дзіцячых гадоў цэсарэвіча Мікалая і заканчваючы апошнімі днямі. Большасць кадраў вельмі асабістыя, дамашнія і прасякнуты любоўю паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Адлюстроўваюць фатаграфіі і шчырую адказнасць у адносінах да сваіх абавязкаў, глыбокае прытрымліванне хрысціянскіх канонаў.

Асноўная ідэя выставы – паказаць высокі прыклад хрысціянскай сям’і, жыццё, напоўненае верай, любоўю і служэннем народу. Прадастаўленыя Расійскім гістарычным таварыствам, фондам “Гісторыя Айчыны” і Дзяржаўным архівам Расійскай Федэрацыі матэрыялы дазваляюць пераасэнсаваць гістарычныя падзеі і сфармаваць разуменне таго, чаму праваслаўная царква далучыла венцаносную сям’ю да ліку святых.


Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 3 красавіка 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па сацыякультурным або чытацкім білеце.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам