ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Кнігі ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска
Не сучаснаму рабству

Усё пра Латвію: як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Далягляд”

Усё пра Латвію: як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Далягляд”
Іншыя навіны

25 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 100-годдзя Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі прайшло ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Далягляд” у рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгара Рынкевічса.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгар Рынкевічс, дырэктар Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі Андрыс Вілкс.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі павіншаваў прадстаўнікоў Латвіі з нацыянальным святам, а калег з Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі – з векавым юбілеем арганізацыі.

У завяршэнне адкрыцця гасцей азнаёмілі з экспазіцыяй.

На фотавыстаўцы “Далягляд” прадстаўлены стэнды са здымкамі, якія знаёмяць гледача з самымі рознымі куткамі Латвіі: ад зялёных лясных масіваў, туманных вулачак і камяністых берагоў вадаёмаў да ажурных палацаў, гарадской забудовы, старадаўніх і сучасных інтэр'ераў.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама наш фотарэпартаж пра падзею, а таксама відэа на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі і СТВ:


Навіны

Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

23 Жні 2019

23 жніўня ў бібліятэцы адбылася жнівеньская гарадская метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2019–2020 навучальным годзе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэчы з адвакатам

23 Жні 2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатныя тэматычныя сустрэчы з адвакатамі, арганізаваныя ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Людка Сільнова: “Я – Чалавек Дужы”

19 Кра 2017

Людміла Данілаўна Сільнова – паэтэса, пісьменніца, галоўны бібліёграф НДА кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – напярэдадні свайго юбілею дала інтэрв’ю нашаму інтэрнэт-парталу.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier па змяненні клімату

21 Жні 2019

Найбуйнейшы ў свеце выдавец навуковай літаратуры кампанія Elsevier стварыла электронную бібліятэку па змяненні клімату – Climate Change Library, якая ўключае звыш 5 000 поўных тэкстаў артыкулаў, апублікаваных у 412 часопісах Elsevier у 2018 і 2019 гадах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111